496

У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі адбыўся ператрус

17.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У гомельскага фатографа Сяргея Лысенкі, які здымаў усе пратэсты пасля выбараў 2020 года, адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК ("масавыя беспарадкі").

Ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК з удзелам АМАПу.

Забралі ноўтбук і тэлефон, запытвалі пра журналістку Ларысу Шчыракову і сайт "Гомельская вясна".

У Ларысы Шчыраковай 16 лютага таксама быў вобшук у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК ("масавыя беспарадкі"). У яе забралі тэхніку і грошы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!