3099

У Гомелі затрымалі журналіста-фрыласера Яўгена Меркіса

30.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

Журналіста-фрыласера Яўгена Меркіса затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

На журналіста-фрылансера з Гомеля, сябра ГА “БАЖ” Яўгена Меркіса складзены пратакол за парушэнне артыкулу 17,1 КаАП (“дробнае хуліганства”). 

Меркіса затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы. Яўген знаходзіцца ў адзяленні міліцыі Навабеліцкага раёна Гомеля.

Яўген Меркіс вёў анлайн-трансляцыі падчас акцый пратэсту супраць дэкрэту № 3. У сакавіку на Яўгена быў складзены пратакол за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!