НЕ - ВАЙНЕ!
454

У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрымалі вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверына

04.12.2021

Раней у сеціва «злілі» перапіску гамяльчаніна ў адным з закрытых чатаў, да затрымання ён прасіў прабачэння за яе ў сябе ў Instagram.

Як паведамляе МУС, на гамяльчаніна выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіКа. Яны ўстанавілі, што ён размяшчаў тэкставыя і галасавыя паведамленні з «заклікамі да незаконнага збору грамадзян у грамадскіх месцах Гомеля, арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады». У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Па якім канкрэтна артыкуле — не ўдакладняецца, як і абраная мера стрымання, паведамляе сайт spring96.org.

МУС апублікавала «пакаяльнае відэа» з затрыманым Аляксеем Каверыным.

Каверын да нядаўняга часу працаваў на радыё "Гомель FM". Цяпер яго імя няма ў спісе супрацоўнікаў, аднак яшчэ 17 жніўня 2021-га на тэлеканале "Беларусь 4" дэманстраваўся сюжэт, дзе вядучы расказваў пра юбілей і гісторыю радыёстанцыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!