498

У Гомелі выступ кандыдата знялі з эфіру. Ён заклікаў да імпічменту Лукашэнкі

23.10.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Зварот гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які абіраецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33, меліся трансляваць 22 кастрычніка а 19.00, але знялі з эфіру, паведамляе сайт АГП.

«Галоўная мая віна ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парламенце будзе імпічмент Лукашэнкі», — патлумачыў ён.

У звароце Няпомняшчых таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзідэнта двума супрацоўнікамі і заявіў, што будзе дамагацца для дэпутатаў мінімальнай пенсіі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!