309

У Гомелі 15-суткавым арыштам пакаралі супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель»

15.05.2023 Крыніца: Гомельская вясна

Гэта адбылося яшчэ 5 траўня: супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель» Грыцэнка Анастасію судзілі паводле ч. 2 адміністратыўнага артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша "Гомельская вясна"

Жанчыну затрымалі разам з калегамі наўпрост у час працы. А далей суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачак нават не звярнуў увагу на тое, што жанчына выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей і прызначыў у якасці пакарання цэлых 15 сутак арышту.

Нагадаем, чатырох супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё затрымалі за «экстрэмізм». На наступны дзень іх імёнаў ужо не было на сайце радыё.

Читайте еще: 

Как жить с тревожностью. Советы психолога

«Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

У Instagram — разнарадкі на падпіскі, на YouTube — стаўка на расейскіх гледачоў. Як беларуская прапаганда працуе ў сацсетках

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!