215

У Глыбокім журналісты зладзілі акцыю ў Сусветны дзень свабоды прэсы

04.05.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Глыбокім 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы і свабоды выказванняў, мясцовыя журналісты зладзілі акцыю. Задума запусціць у паветра сабачку з надпісам на сцяжку “Свабода слова” належала журналісту-фрылансеру Змітру Лупачу.

Акцыя адбылася на цэнтральнай плошчы насупраць глыбоцкага райвыканкама. Цацачнае шчаня ўзнялося ў паветра на бел-чырвона-белых балоніках.

Паводле Змітра Лупача, у дадзеным выпадку сабака — гэта асацыяцыя з журналістамі, якія павінны стаяць на варце дэмакратыі, а не проста “брахаць” з-за вугла.

“Калі я запускаў у паветра інсталяцыю, падзьмуў моцны вецер, і плюшавая цацка паляцела не ў бок райвыканкама, а ў супрацьлеглы. Бачна, што ў райвыканкаме свабоды слова няма, яна “ляцець” туды не хоча”, — з жартам зазначае Зміцер Лупач.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!