НЕ - ВАЙНЕ!
909

У Глыбокім адбыўся трэнінг па прававой бяспецы журналістаў

09.11.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Глыбоцкія журналісты  разгядалі асаблівасці напісання рэпартажа з залі суда. А разбірацца ім у гэтым дапамагаў юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Агееў.

На пачатку мерапрыемства сябры глыбоцкай суполкі павіншавалі свайго калегу Яраслава Берніковіча з юбілеем, які ён адзначыў нядаўна. А потым прыступілі да разгляду надзённых пытанняў і тых праблемаў у працы, якія звязаныя з прававой тэматыкай.

Алег Агееў спярша нагадаў заканадаўчую базу, якая датычыцца дзейнасці журналістаў, потым распавёў пра тое, як паводзіць сябе журналістам у будынку суда і з прадстаўнікамі судовай сістэмы. 

Потым адбыліся практычныя заняткі, на якіх разглядаліся спрэчныя прававыя выпадкі, што адбываліся з замежнымі і беларускімі журналістамі ў адносінах да дзяржавы. У ходзе дыскусій у групах журналісты  беспамылкова вызначылі ці было законным умяшальніцтва ў дзеянні журналістаў і дзе былі парушаныя іх правы.

Па словах глыбоцкіх журналістаў, на ўсе пытанні, якія датычыліся іх прававой дзейнасці і бяспекі, яны атрымалі ад юрыста змястоўныя і тлумачальныя адказы. Як зазначылі яны, сустрэча з сапраўдным прафесіяналам, кампетэнтным у сваёй справе юрыстам, прыносіць вялікі плён. Бо, не сакрэт, пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў журналісты часта сустракаюцца з рознымі перашкодамі, у тым ліку і прававымі.

Напрыканцы сустрэчы журналісты на некалькі хвілін змаглі забыцца на свае прафесійныя праблемы і паслухалі добрую музыку. Госць глыбачан Васіль Шкіндзер з Лепеля сыграў на дудзе і скрыпцы, правёў невялікі майстар-клас па беларускіх танцах.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!