528 0

У гадавіну забойства калегі наведаюць магілу Паўла Шарамета ў Мінску

10.07.2018 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

20 ліпеня споўніцца 2 гады з моманту забойства ў Кіеве вядомага беларускага, украінскага і расійскага журналіста Паўла Шарамета. У гэты дзень калегі збіраюцца наведаць магілу журналіста на Паўночных могілках у Мінску, ускласці кветкі і ўзгадаць Паўла.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/sheremet_0_0.jpg

Мерапрыемства адбудзецца а 12-й гадзіне на Паўночных могілках (схема).

Жадаючыя могуць даехаць туды самі ці разам сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ад’езд плануецца аб 11-й гадзіне ад офіса арганізацыі (г.Мінск, вул.Кальварыйская, 16). Калі Вы хочаце паехаць з намі, калі ласка, паведаміце нам пра гэта па тэлефоне 8029-138-57-96.

Вядомы журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамашыны ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Помсту за прафесійную дзейнасць следства лічыць галоўнай версіяй забойства.

Каментары