434

У «экстрэмісцкі пералік» дадалі сюжэты «Белсата» пра Полк Каліноўскага і ролю Лукашэнкі ў вайне ва Украіне

18.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі ледзьве не штодня дадае ўсё новыя пазіцыі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чарговыя папаўненні прысвечаныя сюжэтам тэлеканала «Белсат» пра беларускіх ваяроў Палка Каліноўскага і палітычны лёс Аляксандра Лукашэнкі. 

Кантрольнае ведамства чарговым разам абнавіла пералік інфармацыйнай прадукцыі, забароненай да распаўсюду. Дзякуючы пільнасці дзяржаўных экспертаў, гэтым разам у шэраг «экстрэмісцкіх» трапілі ролікі на афіцыйным сайце, у Facebook-акаўнце, на YouTube-канале «Белсата» ды іншых пляцоўках:

– Відэазапіс з назвай «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б» (ідэнтыфікатары   https://www.youtube.com/watch?v=SUcv2Td9vls і  https://belsat.eu/ru/programs/21-11-2022-u-lukashenko-budet-dve-nedeli-posle-pobedy-ukrainy).

– Відэазапіс з назвай «Лукашэнка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/watch?v=zDeYwFR5zXo&t=632s). 

– Відэазапіс з назвай «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского» (ідэнтыфікатары   https://www.youtube.com/watch?v=yRLlbzRiP6g і https://оk.ru/video/3709775188231).

– Відэазапіс з назвай «Позывной «Леший» — Батальон имени Кастуся Калиновского (ідэнтыфікатар    https://www.youtube.com/watch?v=JS8wpabm7bE&t=12s).

– Відэазапіс з назвай «Беларусы прыехалі ваяваць супраць Пуціна і Лукашэнкі — некаторыя  ўкраінцы былі ў шоку: «Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку» (ідэнтыфікатар  https://www.facebook.com/watch?ref=search&v=556493262602362);

– Відэазапіс з назвай «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – плошча Незалежнасці», ідэнтыфікатары  https://www.facebook.com/watch/?v=732094101370021 і  https://оk.ru/video/3550924835335). 

Ва ўсіх выпадках Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне адной установы — суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 16 траўня 2023 года. Удакладняецца, што вердыкт падлягае «неадкладнаму выкананню» ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам. Распаўсюд забароненага кантэнту цягне адміністрацыйную адказнасць, нагадваюць «кантралёры».

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў цэлы шэраг тэматычных Telegram-каналаў і чатаў. Так, рашэннем судоў Мінска, Брэста і Баранавіч сюды ўнеслі наступныя акаўнты:

– «Зянон Пазьняк» (ідэнтыфікатар https://t.me/zianon_pazniak);

– «Дзённiк экстрэмiста» (ідэнтыфіктар https://t.me/extremistby);

– «Беларусы замежжа» (ідэнтыфікатар https://t.me/belarusy_zarubezhja);

– «Лист для записей» (ідэнтыфікатар https://t.me/listchat);

– «Приключения беларусов в Киеве» (ідэнтыфікатар  https://t.me/BelarusyKiev).

Аналагічны лёс напаткаў і сеткавыя суполкі руху «Чайлдфри», якому  беларускія ўлады аб’явілі «ідэалагічную вайну». 

Чытайце яшчэ:

Заблакаваныя рахункі ва Украіне, пытанні легалізацыі — праблемы журналістаў у выгнанні ўвайшлі ў даклад ПАРЕ

Экспрэс-фактчэкінг. Як заўважыць фэйк і спыніць маніпуляцыю?

Сайт MOST, а таксама ўсе праекты і сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!