742 0

У другі раз пройдзе ўганараванне лаўрэатаў Конкурсу імя Аляксея Караля

23.05.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Напрыканцы месяца, 29 траўня, будуць агучаныя імёны маладых журналістаў — лаўрэатаў Конкурсу імя галоўнага рэдактара “Новага часу” Аляксея Караля.

Конкурс быў заснаваны на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» Аляксея Караля, які пайшоў з жыцця ад цяжкай хваробы. Аляксей Кароль заўсёды хацеў бачыць больш маладых людзей у рэдакцыі, больш тэкстаў маладых аўтараў у газеце. І, галоўнае, верыў у маладых журналістаў, падтрымліваў іх.

У культурніцкай прасторы «Тартак» (Мінск, вул. Магілёўская, 2\2) а 15-й гадзіне назавуць пераможцаў у наступных намінацыях: “Найлепшы грамадска-палітычны матэрыял”, “Найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял” і “Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял".

Акрамя таго, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў, сёлета будзе названы лаўрэат у чацвёртай намінацыі — “Найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял”.

Лаўрэатаў конкурсу, акрамя падарункаў, чакае прапанова далейшай самарэалізацыі ў дружнай камандзе «Новага часу».

З артыкуламі, якія рэдакцыя адабрала для ўдзелу ў конкурсе, можна пазнаёміцца на адмысловай старонцы сайта “Новага часу. Таксама вы яшчэ можаце прагаласаваць за артыкулы, якія вам больш падабаюцца.

Чакаем вас 29 траўня 2018 года ў культурніцкай прасторы “Тартак” а 15-й гадзіне.

Уваход вольны.

У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля 2017 (шмат фота)

Каментары