307

У Доме друку — эвакуацыя. Знайшлі прадмет, падобны да снарада

09.08.2019 Крыніца: Nn.by

«У Доме друку — эвакуацыя. Быццам бы знайшлі міну. Работнікаў распусцілі», — паведамілі TUT.BY відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

 

 

«Пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ па адрасе праспект Незалежнасці, 79 будаўнікі выявілі прадмет, падобны да снарада», — распавялі ў міліцыі.

На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група. Супрацоўнікі міліцыі ўзмацнілі меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі.

Пазней ГУУС паведаміла, што прадметаў, якія б маглі выбухнуць, не знайшлі.