НЕ - ВАЙНЕ!
1218

У Чырвоным касцёле пройдзе сустрэча хрысціянскіх журналістаў

18.04.2016 Крыніца: krynica.info

У суботу 23 красавіка ў Мінску ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча журналістаў-хрысціян, журналістаў, якія пішуць на хрысціянскую тэматыку, ды ўсіх зацікаўленых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Пачатак сустрэчы а 10:00.

Падчас сустрэчы з дакладам пра важнасць евангелізацыі праз СМІ і супрацоўніцтва вернікаў, Царквы і журналістаў выступіць прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

 

Таксама ў межах мерапрыемства запланаваная сяброўская размова ўдзельнікаў сустрэчы, падчас якой можна будзе абмеркаваць апошнія навіны, задаць хвалюючыя пытанні.

А 12:00 для ўдзельнікаў сустрэчы распачнецца Святая Імша.

Па заканчэнні Святой Імшы ўдзельнікаў чакае пачастунак.

Просім жадаючых прыняць удзел у сустрэчы паведаміць пра гэта праз e-mail slovaby@gmail.com альбо па тэлефоне +37529 3279350 (Максім). Запрашаем усіх зацікаўленых!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!