1275

У чацвер 22 кастрычніка – прэзентацыя выніковага дакладу аб маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у СМІ

21.10.2015

22 кастрычніка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць выніковы даклад маніторынгу асвятлення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі.

Хто, як і пра каго пісаў, казаў і паказваў цягам усёй прэзідэнцкай кампаніі? Якія акцэнты расстаўлялі дзяржаўныя і недзяржаўныя выданні? Эксперты ГА “БАЖ” сачылі за тэлеканаламі, радыё, электроннай і друкаванай прэсай.

Аб’ектамі маніторынгу сталі цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і навінавыя інтэрнэт-сайты.

Пад увагу эксперты бяруць як колькасныя (час у эфіры, колькасць згадак, газетных радкоў і г.д.), так і якасныя паказчыкі – манера рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу, выпадкі непрафесійнага, незбалансаванага асвятлення выбараў, скажэння інфармацыі, выяўленне паклёпу адносна кандыдатаў, іх праграм, паводзін і г.д.

Прэзентацыя фінальных вынікаў маніторынгу асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ  – 22 кастрычніка, 11:00, офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32).

Дадатковая інфармацыя: +375 29 126-70-98, press@baj.by