689

У былога супрацоўніка БТ Мікіты Дзяменцьева прайшоў ператрус

10.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Жонка Мікіты Дзяменцьева паведаміла, што ператрус праводзілі супрацоўнікі ДФР.  Пасля ператрус і допыту з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні, журналіста адпусцілі.

Забралі з дома лічбавую тэхніку, карты памяці, тэлефоны. Жыве Мікіта Дзяменцьеў у Барысаве.

Апошні раз Мікіта выходзіў на сувязь днём, казаў, што яго не затрымліваюць. Ён мусіў забраць дзіця з садка, але пазваніў з тэлефона выхавацельніцы, сказаў, што ўсё будзе добра. У выніку жонка сама забрала дзіця, у шафе дзіцячай знайшла ключы ад кватэры.

Летам 2020 года Мікіта Дзяменцьеў удзельнічаў у забастоўцы ў Белтэлерадыёкампаніі, пасля чаго быў звольнены.

Мікіта Дзяменцьеў даваў інтэрв'ю ініцыятыве "Честные люди".

История бывшего репортера БТ Никиты Дементьева

Пра сваё затрыманне Мікіта распавёў сторыз Instagram, але пазней гэтае паведамленне было выдалена.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!