360

У Бярозаўцы затрымалі журналіста Андрэя Фралова, у сераду суд не адбыўся

05.05.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Бярозаўцы ў аўторак вечарам быў затрыманы журналіст Андрэй Фралоў. Канкрэтныя абставіны затрымання пакуль невядомыя. Вядома толькі, што журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі. 

Андрэй Фралоў супрацоўнічае з рознымі медыя, у тым ліку TVP Polonia.

Ноч журналіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання, перадачу яму не прынялі. Родныя сказалі, што ёсць унутраная інструкцыя "палітычным не браць перадачы.

5 траўня ў Лідзе над ім павінен быў прайсці суд, але працэс так і не адбыўся. На стане на раніцу 6 траўня новай інфармацыі няма. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!