1331

У брэсцкія шапікі “Саюздруку” вярнуліся “Свободные новости плюс” і Intex-press

24.05.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

“Свободные новости плюс” у шапіках "Саюздруку" выкладзены побач з недзяржаўнымі газетамі “Народная воля” і “Наша Ніва”.

Выданні “Свободные новости плюс” і “Новы Час” уключаныя ў падпісныя каталогі “Белпошты” на другое паўгоддзе.

Акрамя таго, у гэты каталог пасля вялікага перапынку трапіла адно з самых папулярных незалежных выданняў Берасьцейшыны — баранавіцкая газета Intex-press. Дарэчы, гэтае выданне ўключана ў спіс агульнанацыянальных газет, нягледзячы на свой рэгіянальны статус.