323

У Брэсце затрымалі незалежных журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука

25.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

Як паспела паведаміць у Facebook Мілана Харытонава, разам з Алесем Ляўчуком днем 25 сакавіка яна выйшла з кватэры, каб наведаць краму, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле Міланы Харытонавай, іх збіраюцца везці у Маскоўскі РАУС города Брэста, каб скласці пратакол паводле артыкула 23.5 КаАП (“Парушенне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”).

Такія затрыманні на Дзень Волі для Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука ўжо традыцыйныя. У іх ёсць няпоўнагадовая дачка.

Вечарам Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука адпусцілі з РУУСа.

Забралі тэлефоны. Апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП (праца на замежае СМІ без акрэдытацыі). Пратакол правапарушэння яшчэ не складалі, ідзе  праверка.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!