786

У Брэсце супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі журналістам здымаць першатравеньскі флешмоб

01.05.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Паводле папярэдніх звестак, сярод тых, каго затрымалі яшчэ перад пачаткам акцыі, і мясцовы відэаблогер Дзмітрый Гарбуноў, якога даставілі ў Ленінскі РАУС горада Брэста.

Флэшмоб салідарнасці з актывістамі і журналістамі, што зведваюць рэпрэсіі з боку ўладаў ад пачатку акцый пратэсту з нагоды дэкрэта “аб дармаедах”, быў запланаваны на 1 траўня ў Брэсце і некаторых іншых гарадах вобласці ўдзельнікамі новай грамадзянскай ініцыятывы “Свае людзі”.

Напрыклад, у Брэсце яны заклікалі неабыякавых жыхароў горада выйсці да кінатэатра “Беларусь” на вуліцы Савецкай з чыстымі  аркушамі паперы і так выказаць падтрымку рэпрэсаваным.

У запланаваны час супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць удзельнікаў флэшмобу, а журналістам першакаджалі здымаць гэтую акцыю. 

Варта дадаць, што брэсцкія ўлады забаранілі першатравеньскае шэсце і мітынг, заяўкі на правядзенне якіх былі пададзены ў гарвыканкам мясцовыямі арганізацыямі апазіцыйных партый.

Дзмітрыя Гарбунова абвінавачваюць у непарадкаванні супрацоўніку міліцыі. Блогер застаецца ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які мусць адбыцца 2 траўня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!