НЕ - ВАЙНЕ!
1244

У Брэсце праходзіць “Чацвёрты адкрыты тыдзень журналістыкі”

15.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

З 14 па 16 красавіка ў Брэсце ў чавёрты раз праходзіць адукацыйна-інтэграцыйны форум для маладых журналістаў “Адкрыты тыдзень журналістыкі”. Арганізатарам выступае кафедра журналістыкі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У праграме – трэнінгі, майстар-класы, медыярасследаванне і іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, 15 красавіка ў межах форуму праходзіць майстар-клас брэсцкай журналісткі, сябры ГА “БАЖ” Аксаны Бровач на тэму “Як напісаць навіну, калі нічога не вядома”.    

Поўны спіс імпрэзаў можна знайсці на адмысловай старонцы Вконтакте.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!