796

У Брэсце адбыўся трэнінг для грамадскіх актывістаў, што займаюцца сувязямі са СМІ

23.01.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Заняткі ладзіліся з удзелам вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, які дзяліўся досведам, што можа быць запатрабаваны тымі, хто толькі пачынае сваю грамадскую дзейнасць.

Падчас трохгадзіннага інтэнсіўнага курса удзельнікі трэнінгу пазнаёміліся з базавымі прынцыпамі працы грамадскіх арганізацый са СМІ і медыяпланаваннем, асноўнымі інструментамі працы з журналістам.

Таксама акцэнт быў зроблены на ўдалых прыкладах узаемадзеяння грамадскіх арганізацый са СМІ на рэгіянальным узроўні і падчас асвятлення доўгатэрміновай кампаніі.

Размова ішла і пра тое, як стварыць уласную інфармацыйную нагоду і выкарыстаць іншыя нагоды, каб зацікавіць журналістаў. Гаварылі і пра правілы, што тычацца падрыхтоўкі да інтэрв'ю (асабліва да відэазапісаў).

Падчас трэнінгу адбыліся практычныя заняткі па фармуляванні ключавога паведамлення, што рабіла б працу грамадскай арганізацыі ў стасунках са СМІ больш плённай і эфектыўнай.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!