496

У блогера Сяргея Пятрухіна таксама выяўлены COVID-19

14.05.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: COVID-19

Пра гэта паведаміў яго сябар Аляксандр Кабанаў у Facebook.

Цяпер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, куды ён трапіў з падвышай тэмпературай 11 траўня з ізалятара часовага ўтрымання. У той дзень суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Куроўскі прыняў рашэнне арыштаваць блогера на 15 сутак.

Нягледзячы на тое, што у суд да Сяргея Петрухіна выклікалі хуткую дапамогу, супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў ізалятар, і толькі ў другой палове дня ён быў шпіталізаваны.

У той жа бальніцы ў Брэсце з захворваннем на каранавірус знаходзіцца і блогер Аляксандр Кабанаў. Ён трапіў сюды 9 мая, а праз тры дні стала вядома пра станоўчы тэст на COVID-19.

Аляксандр Кабанаў кажа, што два месяцы разам з Сяргеем Пятрухіным знаходзіўся на самаізаляцыі ў Пінскім раёне. Крамы абодва блогеры наведвалі выключна ў масках, а замест антысептыкаў (якіх тады не было ў аптэках) апрацоўвалі рукі трайным адэкалонам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!