НЕ - ВАЙНЕ!
204

У Берліне і Бруселі пакажуць дакументальны фільм, прысвечаны 15-годдзю «Белсата»

07.12.2022 Крыніца: Белсат

6–9 снежня 2022 года ў Берліне і Бруселі прадстаўнікі тэлеканалу «Белсат» і фонду «Зона салідарнасці» возьмуць удзел у паказе дакументальнага фільму, прысвечанага 15-годдзю тэлеканалу. Таксама адбудуцца экспертныя дыскусіі з удзелам еўрапейскіх палітыкаў.

Падчас візіту ў Нямеччыну і Бельгію прадстаўнікі «Белсата» прэзентуюць дакументальны фільм Мар’юша Піліса «Белсат. Mission Freedom» аб працы тэлеканала, які неўзабаве адзначыць 15-годдзе.

7 снежня ў  Берліне адбудуцца паказ фільму і дыскусіі з удзелам дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, журналісткі «Белсату» і былой палітзняволенай Дарʼі Чульцовай, сябра Абʼяднанага пераходнага кабінету Паўла Латушкі, кіраўніцы Інстытуту Пілецкага ў Берліне Ганны Радзеёўскай.

9 снежня экспертная дыскусія і паказ фільму пройдуць у Бруселі. Удзел возьмуць кіраўнік групы ў справе каардынацыі «Усходняга партнёрства» Еўрапейскай камісіі Матэ Чычаі, былы амбасадар ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль, прадстаўнік Нямецкага фонду Маршала Барт Шэўчык.

У часе візіту ў Нямеччыну і Бельгію прадстаўнікі тэлеканала будуць дамагацца ўзмацнення ціску з боку ЕЗ на ўлады Беларусі, каб у выніку былі вызваленыя палітычныя вязні, сярод якіх і былыя журналісты «Белсату».

На дзень 6 снежня ў Беларусі 1444 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі, за кратамі застаюцца 32 журналісты.

Чытайце яшчэ:

Навошта ліць слёзы па «Дажджы». Або для каго працуюць расійскія медыя за мяжой

«Я быў супраць, тым не менш рабіў недастаткова…» Вялікая гутарка з рэдактарам расійскага незалежнага выдання Republic

«Мае ўзнагароды МУС Беларусі і грамату ДАІ». Расказваем пра журналіста, якога судзяць у «справе Зельцара»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!