201

У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута

17.01.2023 Крыніца: MOST

Вечарам, 16 лютага, у Беластоку каля консульства Беларусі сабраліся беларусы і палякі на знак падтрымкі палітзняволеннага журналіста Анджэя Пачобута.  

16 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся суд над журналістам Анджэем Пачобутам. Яго трымаюць за кратамі ўжо год і 10 месяцаў. За гэты час ён пабываў у СІЗА Мінска, Жодзіна і Гродна. Адчуў на сабе ціск з боку адміністрацыі, сярод іншага — блакаванне ліставання і наогул якой-небудзь інфармацыі.

Пачобуту прапаноўвалі выезд за мяжу ў абмен на вызваленне, некалькі разоў — напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак журналіст адмовіўся. Зараз яму пагражае да 12 гадоў зняволення. 

Чытайце яшчэ: 

Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»

«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

Паулюс Лилейкис: "Мои фотографии теперь в учебниках по всей Литве, я горжусь этим до слёз"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!