НЕ - ВАЙНЕ!
214

У Беластоку праходзіць выстава «Пра рак. Гісторыі беларусак»

15.11.2022 Крыніца: MOST

Гераінямі фотавыставы сталі тры беларускі, якія зараз у вымушанай эміграцыі і праходзяць лячэнне ад раку малочнай залозы. Гэта Каця Пытлева, Каця Ваданосава і Лена. Афіцыйнае адкрыццё прайшло 12 лістапада ў MediaPortBelarus у Беластоку.

Асабістыя гісторыі жыцця з ракам падрыхтавала рэдактарка Hrodna.life Ірына Новік. Разам з псіхолгам Вольгай Вялічкай яны прыехалі на адкрыццё выставы.

Рак грудзей — захворванне ў наш час нярэдкае. На яго пакутуюць каля 10% жанчын ва ўсім свеце. Перажываць анкалагічныя захворванні цяжка ўсім. Але гісторыі трох беларусак — Каці ВаданосавайКаці Пытлевай і Лены, пра якіх расказвае праект, асабліва вострыя. Гэтыя дзяўчаты, як і многія беларусы і беларускі, сутыкнуліся з хваробай у вельмі няпросты перыяд свайго жыцця — у эміграцыі.

Чытаць яшчэ: 

Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

БТ без футбольнага чэмпіяната свету

На Забегу незалежнасці ў Беластоку беларускія журналісты беглі з імёнамі зняволеных калег

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!