793

У Беларусі заблакаваны сайт Хартыі'97

24.01.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

24 студзеня ў Беларусі перастаў адкрывацца папулярны сайт Хартыя'97 — яго немагчыма адкрыць і з мабільнага інтэрнэта, і з іншых правайдараў.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/0a7c2e54-9710-42c7-b4c8-42fdb0d80962_w1023_r1_s-aum0a.jpg

Пры спробе зайсці на сайт з'яўляецца паведамленне, што рэсурс заблакаваны згодна адразу з трыма рашэннямі за розныя гады: з Указам прэзідэнта, пастановай ААЦ і дэкрэта прэзідэнта.

Андрэй Бастунец: Апладзірую Мінінфарму, які робіць усё, каб зруйнаваць высілкі МЗС па наладжванню адносінаў з Захадам

Пры гэтым з тэрыторыі Беларусі сайт працягвае адкрывацца праз TOR.

«Хартыя'97» — гэта сайт, створаны беларускім журналістам Алегам Бебеніным. Цяпер Хартыяй кіруе Наталля Радзіна.

Пасля выбараў 2010 рэдакцыя сайта пераехала ў Літву, а пасля ў Польшчу, сёння рэсурс працуе адтуль і мае выразную антылукашэнкаўскую пазіцыю.

Спробы абмежаваць доступ да Хартыі раіліся і раней. 

Таксама нагадаем, што нядаўна, паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан» — у выніку сайт аднавіў работу, калі перайшоў у даменную зону.by. 

Першы намеснік міністра інфармацыі пра блакіроўку «Хартыі»: Рашэнне прынятае, дэталі пазней