255

У Беларусі заблакаваны доступ да рэгіянальных сайтаў

02.11.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў "Народныя навіны Віцебска" і "Флагшток".

Першыя скаргі ад чытачоў аб немагчымасці адкрыць сайт "Народныя навіны Віцебска" з'явіліся днём 29 кастрычніка. Яны паступалі ад карыстальнікаў "Белтэлекама", пазней "Народныя навіны Віцебска" сталі недаступнымі і ў іншых беларускіх правайдэраў.

Заблакаваны таксама доступ да сайта "Флагшток". Гэта рэгіянальны сайт, які піша пра навіны Гомеля і Гомельскай вобласці. Але сайт адкрываецца з-за мяжы і праз VPN.

Замест названых сайтаў у наведвальнікаў з Беларусі адкрываецца "заглушка" з тэкстам аб тым, што доступ да інфармацыйных  рэсурсаў абмежаваны на падставе рашэння Мінінфарма.

Сайт "Народныя навіны Віцебска" працуе больш за 15 гадоў: яго стварыла група віцебскіх журналістаў у 2006 годзе.  Сайту "Флагшток" толькі некалькі год, гэта малады медыяпраект.

У кастрычніку былі заблакаваныя ў Беларусі сайты Telegraf.by, газеты «Новы час», расейскіх медыя «Regnum» і «Настоящее время», нямецкага «Deutsche Welle».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!