252

У Беларусі заблакавалі сайт «Радыё Рацыя»

06.09.2021 Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Доступ да сайта "Беларускага Радыё Рацыя" абмежаваны згодна з прынятым рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

На "Беларускім Радыё Рацыя" ўжо 15 гадоў выходзяць дзясяткі праграмаў, прысвечаных беларускай гісторыі, музыцы, літаратуры: "Жыццё з літаратурай" Алеся Аркуша, "Вочы ў вочы" Барыса Пятровіча, "Фольк-брама" і "Радыё Тузін" з Алегам Хаменкам, "Казкі малышам" ды іншыя.

Сайт racyja.com дасяжны ў Беларусі праз VPN; жыхары Брэсцкай і Гродзенскай абласцей могуць слухаць яго на FM-хвалях.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!