233

У Беларусі заблакавалі сайт анархістаў

18.03.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу пра анархізм.

 

Доступ да інтэрнэт-рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска згодна з арт. 38 і 51-1 Закона «Аб СМІ».

Прычына — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Назва рэсурсу ўжо ўнесена ў афіцыйны чорны спіс.

Рэпост матэрыялаў або спасылка на сайт можа расцэньвацца як распаўсюджванне забароненай інфармацыі, што цягне адміністрацыйную адказнасць.