НЕ - ВАЙНЕ!
208

У Беларусі заблакавалі доступ да партала Польскага радыё

08.08.2022 Крыніца: Polskieradio.pl

Матэрыялы Беларускай службы застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.

Пасля прызнання ўладамі Беларусі партала Польскага радыё «экстрэмісцкім» ў канцы ліпеня, доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень. Лукашэнкаўскі рэжым актыўна змагаецца з незалежнымі медыя, асабліва апошнія два гады, блакуючы доступ да сайтаў, прызнаючы іх экстрэмісцкімі, не дазваляе друкаваць і распаўсюджваць газеты.

Аднак міжнародны радыёэфір застаецца непадуладным цэнзуры. Навіны Беларускай службы па ранейшаму можна слухаць па ўсёй Беларусі тры разы на дзень на доўгіх хвалях, частата 225 кГц. А гадзінная праграма транслюецца з 7 да 8 раніцы па мінскім часе на сярэдніх хвалях, частата 1386 кГц.

Сайт Польскага радыё даступны праз VPN.

Чытайце яшчэ:

Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку

Силовики задержали отца уехавшей из Беларуси журналистки

Ірына Халіп: "Беларуская незалежная прэса да 2020 года таксама рабіла ўсё магчымае, каб ствараць гэтую карцінку "нармальнай" краіны"

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!