698

У Беларусі заблакавалі доступ да медыя Znadniemna.pl

24.01.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Карыстальнікі медыя Znadniemna.pl з Беларусі бачаць "заглушку" «доступ да гэтага інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам «Аб СМІ».

Напрыканцы снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна палічыў сайт Саюза палякаў Беларусі Znadniemna.pl экстрэмісцкім.

Сайт шмат піша пра пераслед актывістаў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку пра старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс і журналіста Андрэя Пачобута, якія з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі.

Андрэй Пачобут затрыманы па абвінавачванню ў «распальванні варожасці» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Рэдакцыя абяцае не спыняць сваю працу. З-за мяжы сайт адкрываецца.

У красавіку 2021 года рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы іх арышту і забрання з сям'і малога сына.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!