427

У Беларусі ўзмацняецца барацьба з кіберзлачынствамі

18.09.2019 Крыніца: TUT.BY

Аляксандр Лукашэнка 18 верасня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», накіраваны на далейшае развіццё ў краіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Указам замацоўваецца норма, якая прадугледжвае накіраванне грашовых сродкаў, атрыманых на аўкцыёне ад продажу даменных імёнаў, на дабрачынныя рахункі ўстаноў, дзе жывуць дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

У дакуменце ўдакладняюцца паўнамоцтвы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце (ААЦ) па ажыццяўленні функцый нацыянальнага цэнтра рэагавання на кампутарныя інцыдэнты (кібератакі), што з'яўляецца важным элементам агульнадзяржаўнай сістэмы бяспекі, гаворыцца ў паведамленні. Таксама прадастаўляецца магчымасць дзяржорганам, судам і натарыусам для выканання ўскладзеных на iх заканадаўствам задач і функцый атрымліваць ад ААЦ звесткі пра персанальных дадзеных уладальнікаў даменнага імя.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надаецца права ажыццяўляць функцыі заказчыка і арганізатара работ па стварэнні, развіццю і эксплуатацыі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт у інфармацыйнай сістэме ЕАЭС.

Для гарманізацыі заканадаўства ўносяцца карэктывы ў некаторыя ўказы, накіраваныя на спрашчэнне адміністрацыйнай працэдуры ўзгаднення новаствараемых і (або) рэканструюемых оптавалакновых ліній сувязі, узмацненне жорсткасці патрабаванняў да пастаўшчыка інтэрнэт-паслуг у частцы павышэння абароненасці дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый пры выкарыстанні сеткі інтэрнэт, гаворыцца ў паведамленні.ть полностью:  https://news.tut.by/economics/654071.html

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!