НЕ - ВАЙНЕ!
501

У Беларусі ствараюць праўладную «армію SMM»

17.11.2022 Крыніца: REFORM.by

Улады хочуць стварыць «рабочеспособную» армію, што будзе запаўняць «інфармацыйную прастору ў краіне». Функцыі SMM у дзяржаўных СМІ збіраюцца аддаць холдынгу.

Працу ў сацыяльных сетках у дзяржаўных СМІ хочуць аддаць холдынгам і ўзбуйненым рэдакцыям, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў у час сустрэчы з ідэалагічным актывам Глускага раёна. Сёння чыноўнік наведаў Глуск з рабочым візітам.

«Не ва ўсіх «раёнках» ёсць пісьменныя SMM-спецыялісты, якія ўмеюць працаваць у сацыяльных сетках. Таму гэтая функцыя працы ў інтэрнэце будзе аддадзеная галоўнай рэдакцыі холдынгу / узбуйненай рэдакцыі, якая разумее, што там рабіць, ведае ўсе механізмы. Яна створыць гэтую працоўную армію, якая будзе запаўняць інфармацыйную прастору ў краіне», — прыводзіць яго словы прэс-служба Міністэрства.

Читайте ещё: 

“Брестской газете" спаўняецца 20 год

Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»

СК: дело TUT.by скоро будет передано в прокуратуру

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!