НЕ - ВАЙНЕ!
1511

У Беларусі скарачаецца колькасць газет і часопісаў на беларускай мове

31.08.2016 Крыніца: "Ежедневник"

За апошнія пяць гадоў колькасць часопісаў на беларускай мове скарацілася прыблізна на 30 %, а іх наклад — на 35 %. Але з кожным годам павялічваецца колькасць кніг і брашур, якія выпускаюцца на беларускай мове.

В Беларуси сокращается количество газет и журналов на белорусском языке
 

Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2015 годзе на «роднай мове» было выдадзена 1 168 кніг і брашур з накладам 3,7 млн асобнікаў, што ў параўнанні з папярэднім годам больш як па колькасці (на 5,7 %), так і па накладу (на 1,8 %).

У мінулым годзе на беларускай мове выдавалася 135 часопісаў і 185 газет.

Іх гадавы тыраж складаў пятую частку агульнага накладу друкаваных СМІ рэспублікі.

Пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў нашай рэспубліцы вывучэнне беларускай мовы навучэнцамі з'яўляецца абавязковым.

У 2015/2016 навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 41,3 тыс. дзяцей (10,1 % ад агульнай колькасці выхаванцаў). У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі (за выключэннем ўстановаў спецыяльнай адукацыі) на беларускай мове навучалася 130,6 тыс. вучняў (13,7 %).
 

Выпуск часопісаў і газет на беларускай мове

 

2011

2012

2013

2014

2015

Колькасць часопісаў і іншых перыядычных выданняў

160

151

133

132

135

Гадавы наклад, млн экзэмпляраў

2,9

2,7

2,4

2,1

1,9

Колькасць выданняў (газет)

183

187

189

186

185

Гадавы наклад, млн экзэмпляраў

134,4

127,3

121,3

107,4

101,0

Але, як паведамляла прэс-служба ГА "БАЖ", 526 СМІ могуць змяшчаць на сваіх старонках і рускую, і беларускую мову.

І толькі 32 СМІ выходзяць цалкам на беларускай мове.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!