221

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста

24.03.2023 Крыніца: Гомельская вясна

Кніга пабачыла свет яшчэ ў 2019 годзе.

Яшчэ 16 сакавіка суд Добрушскага раёна вырашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія матэрыялы». Але вядома пра гэта стала толькі цяпер. 

Як піша «Штодзень», Кніга «Адысея капітана БНР» прысвечаная Цімоху Акімавічу Вострыкаву — беларускаму падпольшчыку, які імкнуўся арганізаваць антысавецкую партызанку пасля ІІ Сусветнай вайны. Пасля трапляння ў палон да супрацоўнікаў савецкіх органаў ён амаль чвэрць стагоддзя правёў у сталінскіх і савецкіх лагерах. Аповесць падрыхтавана на аснове ўспамінаў Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», выдадзеных у «Запісах БІНіМ», кнігі Янкі Запрудніка «Дванаццатка», даследавання Антона Рудака «Беларусы на службе ЦРу. AEQUOR: група Вострыкава», прыжыццёвых інтэрв’ю галоўнага героя незалежным СМІ.

Анатоль Гатоўчыц — заслужаны беларускі журналіст, які працаваў у шматлікіх незалежных выданнях, стаяў ля вытокаў Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. За сваю дзейнасць Анатоль Гатоўчыц неаднаразова пераследаваўся ўладамі, а ў яго дома праводзіліся ператрусы.

Чытайце яшчэ:

«Заканчивалось это тем, что заканчивалась цензура». Историк о прошлом и настоящем

Праваабаронцы прызналі палітзняволенай экс-супрацоўніцу тэлеканала «Беларусь 2»

«Ці вырашыла з ліквідацыяй TUT.BY і іншых незалежных медыя дзяржава хоць адну праблему?» Марына Золатава — беларусам пра Беларусь

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!