НЕ - ВАЙНЕ!
328

У Беларусі перастаў адчыняцца сайт mogilev.media

28.11.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

На працягу некалькіх дзён у Беларусі перастаў адчыняцца інфармацыйны сайт mogilev.media. За мяжой і праз VPN інтэрнет-рэсурс пакуль даступны.

Праблемы з доступам да сайта ў чытачоў з’явіліся 24 лістапада. Супрацоўнікі праекта адзначаюць, што прычыны перашкод, што ўзніклі, ім пакуль невядомыя.

27 лістапада на сайце былі размешчаныя рэкамендацыі чытачам, як мець магчымасць чытаць mogilev.media і іншыя незалежныя крыніцы інфармацыі. Журналісты партала раяць карыстацца браўзерам Opera, які мае  ўбудаваны VPN, альбо ўсталяваць бясплатны VPN на свой камп’ютар ці тэлефон.

Партал mogilev.media распачаў сваю працу вясной 2022 года. Супрацоўнікі праекта пішуць, што “Магілёў.media — інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс, створаны з ініцыятывы журналістаў. Яго задача — штодзённае асвятленне падзей на Магілёўшчыне, а таксама ў Беларусі і свеце, якія ўплываюць на рэгіён”.

Чытайце яшчэ:

28 лістапада Паўлу Шарамету споўніўся б 51 год

Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы

Фоторедактор Lensa стал самым скачиваемым приложением на iOS в Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!