371

У Беларусі пачне вяшчаць патрыятычны тэлеканал расійскай моладзі

09.08.2019 Крыніца: Nn.by

Пяць новых замежных тэлеканалаў атрымалі ад Міністэрства інфармацыі дазвол на вяшчанне ў Беларусі. Што гэта на каналы?

«Ратнік» — расійскі патрыятычны канал для моладзі.

«Так — мы пра Расію. Але пра Расію, а не пра «Рашку», як цяпер называе нашу краіну так званы «крэатыўны клас», — гаворыцца ў апісанні.

«АІВА» — расійскі музычны тэлеканал.

«Матч! Планета» — адзін са спартыўных каналаў расійскага холдынга «Матч ТВ».

«Казкі Зайкі» — тэлеканал з рускімі народнымі казкамі.

«Джой Кук» — кулінарны тэлеканал.

Усе гэтыя каналы могуць з'явіцца ў пакетах кабельных аператараў.