361

У БАЖы назвалі імёны лаўрэатаў конкурсу "Ведай. Кажы. Вучы" ФОТА

04.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Перад гэтым у чацвер у офісе арганізацыі адбылася сустрэча з міжнародным аглядальнікам БелаПАН Таццянай Каравянковай — вядомая журналістка распавяла пра тое, як рыхтуюцца матэрыялы пра палітыку, ці лёгка атрымаць каментар ад чыноўнікаў і чаго ніколі не варта рабіць — напрыклад, апублічваць інфармацыю не для друку.

Удзельнікі сустрэчы маглі задаць свае пытанні, падзяліцца ўласным досведам.

Пасля лекцыі былі адзначаныя аўтары гісторый пра тое, з якімі перашкодамі яны сутыкаліся ў доступе да інфармацыі. Конкурс “Ведай. Кажы. Вучы” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі быў аб'яўлены ў верасні.

Журы конкурсу адзначыла працы: журналісткі "Рэгіянальнай газеты" Аксаны Ярашонак, прадстаўніцы моладзевай арганізацыі "Фаланстэр", выкладчыцы БДУ Святланы Ермаковіч, блогера з пасёлка Акцябрскі Андрэя Павука. Яны атрымалі падарункі ад БАЖ, выдання Hrodna.life і крамы Symbal.by.

Абарона правоў на атрыманне інфармацыі з'яўляецца адным з галоўных накірункаў працы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Падрабязней пра апошнія дзеянні БАЖ тут:

«Журналистов должны пропускать в суды без согласований», — БАЖ встретился с председателем Мингорсуда

БАЖ просіць ЦВК патлумачыць, чаму ў прэс-цэнтр будуць пускаць толькі “цэнтральныя” СМІ

Ни один из судов не предоставил БАЖу Инструкцию о порядке посещения, на которую ссылается милиция