514

У Барысаве адбыўся справаздачна-выбарчы сход мясцовай суполкі ГА "БАЖ"

22.03.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

21 сакавіка сябры барысаўскай суполкі ГА "БАЖ" сабраліся, каб абмеркаваць вынікі сваёй дзейнасці і абраць дэлегатаў на з’езд арганізацыі.

Была заслуханая справаздача старшыні суполкі Аляксандра Зянкова па выніках працы за мінулы перыяд. Сябры суполкі ацанілі дзейнасць як здавальняючую. Журналісты абмеркавалі планы на бліжэйшую будучыню і абралі двух дэлегатаў на з’езд ГА "БАЖ".

Дэлегатамі абралі Аляксандра Зянкова і Алега Мацкевіча.

Нагадаем, што з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў запланаваны на 20 красавіка. На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.

Стаць дэлегатам з’езду і, адпаведна, галасаваць за рашэнні, якія будуць там прымацца, можа любы сябра арганізацыі праз удзел у сходзе суполкі ў сваім горадзе ці рэдакцыі.

Падрабязней пра механізм і квоты вылучэння дэлегатаў – тут.

У Мінску сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд пройдзе ў офісе ГА "БАЖ" 27 сакавіка а 18 гадзіне. Запрашаем сябраў ГА "БАЖ" прыняць у ім удзел.