857

У Барысаве адбылася сустрэча сябраў БАЖ з Анатолем Гуляевым

26.02.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Барысаве адбылася сустрэча бажаўцаў з кіраўніком Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Анатолем Гуляевым.

У ходзе гутаркі Анатоль Гуляеў распавёў пра прынцыпы дзейнасці камісіі, некаторыя “гучныя” справы, якія паступалі да разгляду, пра свой асабісты досвед працы па вырашэнні канфліктаў. Таксама былі закранутыя пытанні дзейнасці мясцовых рэгіянальных выданняў і праца ГА “БАЖ” у цэлым.

Абмяркоўвалася падзея вясны-2018, якая чакае журналісцкую арганізацыю – з’езд грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. У гэтай сувязі Анатоль Гуляеў заклікаў барысаўскіх бажаўцаў актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы з’езду: дасылаць прапановы па стратэгіі развіцця арганізацыі, па ўнясенні зменаў у Кодэкс журналісцкай этыкі, па іншых актуальных пытаннях развіцця беларускага медыясектару.