НЕ - ВАЙНЕ!
1061

У Баранавічах вядучы «Падарожжа дылетанта» правёў ўрок беларускай мовы

21.09.2016 Крыніца: intex-press.by

Баранавіцкія школьнікі ўзялі ўдзел у спецыяльных уроках беларускай мовы з удзелам Юрыя Жыгамонта. Заняткі адбыліся ў гімназіі № 4 у рамках праекта "Чытаем па-беларуску з velcom». 

Тэлевядучы і акцёр Юрый Жыгамонт з вучнямі гімназіі №4.Фота: Яўген ЦІХАНОВІЧ

Праект ладзіцца для вучняў 2-3-х класаў з мэтай пазнаёміць іх з беларускай мовай і культурай.

Вучні пачатковых класаў. Фота: Яўген Ціхановіч

Падчас урокаў Юрый Жыгамонт знаёміў вучняў з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі і вёў займальныя гульні, загадваў дзецям загадкі і перекладаў разам словы з рускай мовы на беларускую, каб развіць у дзяцей практычныя навыкі роднай мовы.

Фота: Яўген Ціхановіч

Галоўная задача праекта "Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць у школьнікаў малодшых класаў цікавасць да беларускай мовы і культуры.

— Мяне запрасілі ўдзельнічаць у гэтым праекце восенню мінулага года. Мы праводзім заняткі сярод вучняў малодшых класаў, таму што дзеці толькі прыйшлі ў школу і вельмі важна данесці да іх, якая прыгожая беларуская мова. Гэта трэба зрабіць у пачатку іх жыцця, — расказаў Intex-press Юрый.

Фота: Яўген Ціхановіч

Вядомы тэлевядучы праводзіць гульні з дзецьмі. Фота: Яўген Ціхановіч

Таксама вядомы вядучы адзначыў, што ў школе дзеці не вывучаюць мову паглыблена, таму многіх слоў не ведаюць. На яго думку, дзеці да беларускай мовы ставяцца вельмі добра, ім цікава слухаць і размаўляць на ёй.

Фота: Яўген Ціхановіч

Юрый чытае вершы беларускіх пісьменнікаў. Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

— Праект пачаўся ў Мінску ў 2015 годзе і працягнецца да таго часу, пакуль ўрокі не пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі, — распавяла каардынатар праекта Катажына Валкоўская.

Пазней падобныя заняткі правядуць у баранавіцкіх сярэдніх школах № 7, № 18 і ў гімназіі № 1.

Гімназісты з Юрыем Жыгамонтам. Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!