НЕ - ВАЙНЕ!
2539

У Бабруйску затрымлівалі журналістаў “Бабруйскага кур’ера”

23.03.2017 Крыніца: ГА "БАЖ"

У Бабруйску міліцыя затрымала журналістаў выдання “Бабруйскі кур’ер” Ганну Дусь і Віктара Качана. Карэспандэнты прыйшлі ў гарадскі суд асвятляць працэс над мясцовай актывісткай Галінай Смірновай.

  Бобруйский Курьер

Перад будынкам да журналістаў падышло гарадское міліцэйскае кіраўніцтва, пасадзіла ў машыну і прымусіла ехаць для "прафілактычнай размову" ў мясцовую пракуратуру.

Журналісты некалькі раз паўтаралі, што яны выконваюць свае прафесійныя абавязкі і прыйшлі асвятляць працэс, аднак усё адно былі затрыманыя.

Журналістаў пратрымалі каля гадзіны, пасля чаго вызвалілі.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!