Карэспандэнтка мясцовага навінавага партала BOBR.BY, сябра ГА “БАЖ”, Алеся Лацінская была затрыманая ўвечары 19 чэрвеня. Журналістка асвятляла пікет салідарнасці з затрыманымі падчас выбарчай кампаніі, які праходзіць зараз у цэнтры Бабруйска на вуліцы Мінскай.
На відэа, якое з’явілася ў чаце тэлеграм-канала “Бабруйск для жыцця” бачна, як Алесю разам з яе мужам Сяржуком Лацінскім, таксама журналістам, супрацоўнікі АМАПу вядуць у аўтазак.
Дзе цяпер журналісты, і ў чым іх абвінавачваюць — невядома. Іхнія тэлефоны не адказваюць.