У Бабруйску затрымалі карэспандэнта выдання "Бабруйскі кур’ер" Віктара Качана. Па словах сястры, цяпер ён знаходзіцца ў УУС Бабруйска. Прычына затрымання невядомая.
З самай раніцы сёння ў Бабруйску прайшлі ператрусы і затрыманні. Акрамя Качана, затрыманыя яшчэ 8 чалавек. Дакладнай інфармацыі пра прычыны няма, як паведаміў сын аднаго з затрыманых, заведзеная крымінальная справа за абразу супрацоўнікаў міліцыі.