1306

У Бабруйску фотаапарат прыраўнялі да зброі ФОТАФАКТ

02.05.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Бабруйская міліцыя 1 мая забараніла праносіць у гарадскі парк культуры і адпачынку фотаапараты. Інфармацыю пра гэта супрацоўнікі міліцыі размясцілі на спецыяльным шчыце адразу пад візуальнай выявай пісталета і надпісам «Зброя, боепрыпасы».

У гэты дзень у гарадскім парку адзначалася «Свята вясны і працы». Між тым усе, хто ў гэты дзень хацеў трапіць у гарадскі парк, павінны былі прайсці праз кардоны супрацоўнікаў міліцыі пры ўваходах.

Датычылася гэтая працэдура і журналістаў. Так, у журналіста «Бобруйского курьера», які накіроўваўся на гэтыя мерапрыемствы запатрабавалі выкласці ўсе рэчы з заплечніка на спецыяльны стол пры ўваходзе ў парк.

«Я хачу, каб да штыка прыраўнялі пяро», – марыў калісьці рускі паэт Уладзімір Маякоўскі. «Падобна, што мары паэта спраўдзіліся»,– жартуюць журналісты.