2453

У Анатоля Лябедзькі на мяжы забралі кнігі

12.05.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Пры вяртанні з Літвы беларускія мытнікі агледзелі аўтамабіль старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і забралі на экспертызу 38 асобнікаў яго кнігі “108 дзён і начэй у засценках КДБ”.

Інцыдэнт адбыўся 9 мая на памежным пераходзе Каменны Лог. Падставай для правядзення пільнага агляду з’явіліся партыйныя матэрыялы, заўважаныя памежнікамі ў аўтамабілі. Складзены “акт адбору проб і ўзораў”.

Па словах мытнікаў, забраныя кнігі накіруюць на спецыяльную экспертызу з мэтай вызначыць, ці няма ў выданні праяваў экстрэмізму.

Кніга “108 дзён і начэй у засценках КДБ” – дзённік палітыка, дзе апісваецца кожны дзень яго знаходжання ва ўнутранай турме КДБ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!