882 0

У Адміністрацыі прэзідэнта новы галоўны ідэолаг — былая рэдактарка «Вячэрняга Мінска» і «Мінскай праўды»

13.09.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Як стала вядома «Нашай Ніве», змяніўся кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Замест Аляксандра Ільясевіча на гэтую пасаду прызначаная Вольга Шпілеўская. Хто яна?

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/ruz_1050-baooq.jpg

Вользе Шпілеўскай 42 гады. У 1994 годзе яна, яшчэ будучы студэнткай факультэта журналістыкі БДУ, прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію. З цягам часу дарасла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў. 

Потым яна працавала галоўным рэдактарам у дзяржаўных газетах «Вячэрні Мінск» і «Мінская праўда». 

Акурат год таму Шпілеўскую перавялі ў кіраўнікі Нацыянальнага прэс-цэнтра. Цяпер — у галоўныя ідэолагі. 

У 2016 годзе ёй таксама было дадзена званне «Чалавек года Міншчыны». 

Як кажуць знаёмыя са Шпілеўскай, на новай пасадзе за невялікі час яна праявіла сябе як жанчына з моцным характарам, якая хутка думае і мае «свежы позірк».

Лёс яе папярэдніка Аляксандра Ільясевіча хутка вырашыцца — ён мае пайсці працаваць у іншае месца. 

Каментары