Сёлета Беларусь займае 99-ю пазыцыю ў рэйтынгу сярод 140 краінаў. У 2021-ым годзе займала 97-ю, у 2020 — 68-ю, 2019 — 66-ю. Падлік вядзецца па 8 катэгорыях, сярод якіх магчымасьць для дэмакратычных інстытутаў кантраляваць дзяржаўную ўладу, узровень карупцыі, захаваньне асноўных правоў чалавека, адкрытасьць ураду і іншыя.
Cуседзі Беларусі ў рэйтынгу: Расея заняла ў ім 107-е месца, Украіна — 76-е, Латвія — 24-е, Літва —18-е, Эстонія — 9-е.
У топ-5 найбольш прававых краін сьвету ўвайшлі Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя і Нідэрлянды. Замыкаюць сьпіс Гаіці, Конга, Афганістан, Камбоджа і Вэнэсуэла.
Чытаць яшчэ:
«Ты ніколі не будзеш адзін». Как помочь политзаключенным журналистам Ирине Левшиной и Андрею Александрову
Журфак БГУ сократит количество специальностей
«Еўрадыпламаты апаганілі сваёй прысутнасцю ўрочышча». Прапагандысты двое сутак дзяжурылі ў Курапатах