324

У 2019 годзе ФСБ спрабавала забіць расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава, верагодна, "Навічком". Вялікае расследаванне Bellingcat

09.06.2021

The Insider апублікаваў вялікае расследаванне пра атручванне вядомага расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава ў 2019 годзе. Эксперты сцвярджаюць, што за Быкавым сачылі і арганізавалі яго атручванне тыя ж супрацоўнікі ФСБ, якія пасля спрабавалі атруціць палітыка Аляксея Навальнага.

The Insider і Bellingcat удалося ўстанавіць, што ў гэтым замаху на забойства ўдзельнічалі тыя ж супрацоўнікі ФСБ з НДІ-2 і Другой службы, якія атруцілі Аляксея Навальнага і Уладзіміра Кара-Мурзу. Замаху таксама папярэднічала доўгае сачэнне (ФСБшнікі лёталі следам за Быкавым на працягу года) і, як і ў выпадку з Навальным, пасля атручвання рабіліся ілжывыя заявы пра "нетранспартабельнасць" пацыента. Гатэль, дзе, мяркуючы па ўсім, атруцілі Быкава, можа быць звязаны і з атручваннем Навальнага.

 Вялікі матэрыял ТУТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!