280

Тыдзень Пранчака: ён судзіцца са «Звяздой», «Гродзенскай праўдай» і «СБ»

10.12.2019 Крыніца: Nn.by Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

На гэтым тыдні Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда будзе разглядаць адразу тры справы, пазоўнікам па якіх выступае паэт Леанід Пранчак.

Леанід Пранчак у Вярхоўным судзе. фота Надзеі Бужан

10 снежня запланаваны суд з выдавецкім домам «Беларусь сёння», 12 снежня — з «Гродзенскай праўдай», 13 снежня — са «Звяздой».

У чым сутнасць прэтэнзій?

Напрыклад, «Звязда» будзе адказваць за вершы Пранчака, апублікаваныя ў 2002-2007 гадах, у рубрыцы «Песню бярыце з сабой». На апошняй старонцы газеты друкаваліся ноты да вядомых беларускіх песень. Прычым верш-гімн «Красуй, Беларусь!» патрапіўся нават двойчы.

Цікава, што Пранчак ужо судзіўся з «СБ» за вершы з 2000-х. Некалькі гадоў таму выдавецкі дом пагадзіўся выплаціць яму прыкладна 1800 рублёў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!