НЕ - ВАЙНЕ!
289

Twitter заблякаваў старонку «Жёлтые сливы» і назваў прычыну

18.01.2022 Крыніца: "Радыё Свабода"

Праўладны праект  «Жёлтые сливы» пазбавіўся старонкі ў Twitter пасьля шматлікіх скаргаў чытачоў.

Старонку «Жоўтых сьліў» у сацыяльнай сетцы заблякавалі за «распальваньне нянавісьці». На ёй нярэдка зьяўляліся абразы людзей і арганізацый, якія крытыкавалі Лукашэнку.

Старонка «Жёлтые сливы» заблякаваная ў Twitter

Тэлеграм-канал жа гэтага праекту яшчэ працуе. Яго аўтары выступаюць з абвінавачаньнямі супраць апазыцыйных дзеячоў, журналістаў і іншых грамадзян, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!